Этымалагічная параметрызацыя адыгрывае важную ролю ў лексікаграфічным апісанні запазычаных моўных адзінак. Аднак у беларускіх інкарпараваных слоўніках адзначаецца адсутнасць агульнапрынятых прынцыпаў яе ажыццяўлення. Таму адна з перспектыўных задач беларускай лінгвістыкі, актуальная не толькі для інкарпараваных слоўнікаў, але і для лексікаграфіі ў цэлым, заключаецца ў неабходнасці распрацоўкі канкрэтнага ўніфікаванага кантэнтна-фармальнага напаўнення тых фрагментаў слоўнікавых
артыкулаў, якія прысвечаны паходжанню рэестравых адзінак.