Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Этымалагічная інфармацыя ў беларускай лексікаграфіі (на матэрыяле інкарпараваных слоўнікаў)

Дата публикации: 2023

Дата публикации в реестре: 2023-11-01T12:28:14Z

Аннотация:

У артыкуле разглядаюцца прынцыпы этымалагічнай параметрызацыі ў тлумачальных і перакладных інкарпараваных слоўніках. Апісваюцца тыпы этымалагічных каментарыяў: пашыраны, звужаны, мінімальны, інтэрпрэтацыйны і кантэкстуальны. Адзначаюцца спосабы ўключэння этымалагічных каментарыяў у мікраструктуру слоўніка: 1) у прэпазіцыі да зоны семантызацыі рэестравай адзінкі без выкарыстання пунктуацыйных індыкатараў (напрыклад, дужак) – з прымяненнем шрыфтавых індыкатараў (паўтлустага або курсіўнага шрыфту) і без шрыфтавых індыкатараў; 2) у постпазіцыі да зоны семантызацыі без выкарыстання пунктуацыйных індыкатараў, але з прымяненнем шрыфтавых індыкатараў; 3) у прэпазіцыі да зоны семантызацыі з выкарыстаннем пунктуацыйных і шрыфтавых індыкатараў; 4) у прэпазіцыі да зоны семантызацыі з выкарыстаннем пунктуацыйных індыкатараў (напрыклад, дужак).

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)