У артыкуле разглядаюцца намінацыі радзінна-хрэсьбіннага
абраду як часткі абрадавай лексікі беларусаў. Апісваецца лексіка,
зафіксаваная на тэрыторыі Лоеўскага раѐна Гомельскай вобласці і
сабраная падчас фальклорных і дыялекталагічных экспедыцый
студэнтаў і выкладчыкаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
імя Ф. Скарыны. Праведзена падрабязная семантычная класіфікацыя абрадавай лексікі, даюцца шляхі іх пранікнення ў беларускую
мову, вызначаны тыпы структурнай матывацыі.