У артыкуле на матэрыяле фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы з
саматычным кампанентам язык разгледжаны сінанімічныя адносіны. Сінанімічныя
рады выяўленых фразеалагізмаў складаюцца з аднаструктурных і рознаструктурных фразеалагізмаў, сярод якіх рознаструктурныя пераважаюць. Па колькасці фразеалагізмаў у складзе сінанімічнага рада пераважаюць сінанімічныя рады, што складаюцца з двух фразеалагічных адзінак. Калі фразеалагізм мае не адно, а некалькі значэнняў, то кожнае яго значэнне можа мець свае сінанімічныя сувязі.