У артыкулах разглядаюцца асобныя старонкі гістарычнага развіцця Усходняга Палесся, асвятляюцца праблемы фальклорна-этнаграфічнай спадчыны, народных звычаяў, мовы вуснай народна-паэтычнай
творчасці, вырашаюцца пытанні дыялекталогіі, гісторыі мовы, лексікалогіі, лексікаграфіі, фразеалогіі, стылістыкі і культуры маўлення, апісваюцца жанравая спецыфіка, стылѐвыя адметнасці, ідэйна-тэматычны змест твораў асобных рускіх і беларускіх аўтараў, асаблівасці народнай
літаратуры Усходняга Палесся. Адрасуецца навукоўцам, настаўнікам, работнікам культуры,
аспірантам, студэнтам. Зборнік выдадзены ў адпаведнасці з арыгіналам, падрыхтаваным
рэдакцыйнай калегіяй, пры ўдзеле выдавецтва.