Артыкул прысвечаны аналізу фразеалагізма “п’яны / напіцца як Бэля / бэля” – агульнай спадчыны палякаў, беларусаў і ўкраінцаў. Існуючыя ў беларускім мовазнаўстве гіпотэзы разглядаюцца на фоне польскіх крыніц і з ўлікам інфармацыі, змешчанай у слоўніку Г. Ількевіча “Галицкіи приповѣдкі і загадкі” (1841). Разгледжаны матэрыял дазваляе па-рознаму інтэрпрэтаваць значэнне кампанента-назоўніка – як уласнае імя і як назву прадмета. Фразеалагізм польскага паходжання прайшоў доўгі шлях адаптацыі беларускай і ўкраінскай мовамі, у выніку якога ўласнае імя забылася і ператварылася ў слова з неканкрэтным значэннем.