Артыкул прысвечаны выкарыстанню ўласных імёнаў (антрапонімаў, тапонімаў і хранонімаў) у складзе парэміялагічных адзінак, зафіксаваных у фальклорных запісах А. Сержпутоўскага. Культурны фон імёнаў, якія маюць міфалагічную, сакральную, паэтычную “гісторыю” ўжывання, з’яўляецца дадатковым сродкам дэманстрацыі матываў і ідэй фальклорных твораў. Анамастычныя адзінкі як важныя носьбіты нацыянальна-культурнай інфармацыі даюць уяўленне пра традыцыі і абрады беларусаў-палешукоў, іх працоўны вопыт, адлюстроўваюць сістэму поглядаў і вераванняў, нацыянальны характар і светаўспрыманне народа, што ў сукупнасці складае план зместу парэміялагічных адзінак.