Материалов:
1 005 021

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Адметнасці сістэмы намінацый у беларускай інтымнай лірыцы ХХІ стагоддзя

Дата публикации: 2018

Дата публикации в реестре: 2023-11-01T13:32:41Z

Аннотация:

Праблема намінацыі, якая ў лінгвістыцы вылучаецца ў якасці асобнай галіны ведаў, у літаратуразнаўстве дагэтуль не атрымала сур’ёзнай распрацоўкі, нягледзячы на тое, што даследаванні падобнага характару адкрываюць шырокія перспектывы для разумення прынцыпаў стварэння вобраза чалавека ў творчасці канкрэтнага аўтара, тэкстах таго ці іншага літаратурнага напрамку або пэўнага перыяду развіцця вербальнага мастацтва. Пры гэтым спосабы намінацый персанажаў наўпрост абумоўлены і родава-жанравай прыналежнасцю твора. Вызначэнне іх спецыфікі ў інтымнай лірыцы ХХІ стагоддзя дае магчымасць адэкватнай ацэнкі інтэлектуальна-духоўных шуканняў эпохі, маральна-этычных імператываў сучаснікаў. Для атрымання аб’ектыўнай карціны даследавання ў корпус абраных для аналізу тэкстаў трапілі выдадзеныя з 2000 па 2017 год зборнікі вершаў 42 творцаў розных пакаленняў і эстэтычных арыентацый.

Тип: Article

Права: open access


Связанные документы (рекомендация CORE)