У артыкуле разглядаюцца фразеалагізмы беларускай мовы з агульным дзеяслоўным кампанентам купацца, які суадносіць другасныя адзінкі з прамым
значэннем лексемы і служыць асновай метафарызацыі выразаў. Аналіз фразеалагізмаў паказвае на іх суаднесенасць і выток з міфалагічнымі ўяўленнямі пра ваду і яе ролю, выяўляе культурную інфармацыю, скіраваную на характарыстыку і ацэнку чалавека, рысы характару, вобразнае ўяўленне беларусаў пра багацце і заможнае жыццё.