Артыкул прысвечаны аналізу адметнасцей ўвасаблення містычнага пачатку ў малой прозе Людмілы Рублеўскай на прыкладзе апавядання «Жаніх панны Данусі», што мае жанравы падзагаловак «жахлівае апавяданне». Аўтарам разгледжана літаратуразнаўчае напаўненне паняцця «містыка», вызначаны спосабы ўвасаблення містычнага пачатку ў прозе пісьменніцы, прааналізавана сістэма вобразаў і мастацкіх дэталей, якая дапамагае ёй стварыць адпаведную атмасферу.