Артыкул прысвечаны апісанню спосабаў іншасказальнай вербалізацыі зместу беларускіх народных загадак пра прылады працы і прыстасаванні і іх кагнітыўна-прагматычнай функцыі. У артыкуле разглядаюцца наступныя лінгвістычныя мадэлі кадзіравання дэнатата ў адзначаных загадках: загадкі-метафары, -апісанні, -пытанні, -невялікія мініяцюры, вызначаюцца разнастайныя прыёмы іншасказання іх зместу: антрапаморфны, зааморфны, арнітаморфны, рэчыўны коды ў загадках-метафарах, акрэсліваюцца асноўныя спосабы дэскрыпцыі зашыфраванага прадмета ў загадках-апісаннях, інтэрпрэтуюцца моўныя адметнасці загадак-пытанняў і -мініяцюр.