У дадзеным артыкуле разглядаецца ўкраінская гістарыяграфія Замойскага сінода ўніяцкай царквы.
Адзначаецца, што большасць прац па дадзенай тэме была створана на працягу другой паловы ХХ –
пачатку ХХI ст. Аўтар артыкула вылучае асноўныя пытанні, якія ўздымаюцца ў працах украінскіх
даследчыкаў. Гэта прычыны склікання сінода, матывы прызначэння яго старшынёй Папскага нунцыя,
аўтарства пастановаў, значэнне Замойскага сінода. Найбольшыя дыскусіі выклікае апошняе пытанне.
Пераважае меркаванне аб станоўчым значэнні Замойскага сінода, з ім звязваюць пачатак «залатога
перыяду» ў гісторыі ўніяцкай царквы. У сучаснай беларускай гістарыяграфіі распрацоўваюцца новыя
тэмы (напрыклад, падрыхтоўка грэка-каталіцкага духавенства пасля 1720 г.), вядзецца пошук новых
метадалагічных падыходаў і больш карэктнай навуковай тэрміналогіі.