У артыкуле на матэрыяле фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы рэканструяваны адзін
фрагмент фразеалагічнай карціны свету беларусаў. Выяўлены складнікі семантычнага поля ‘напоі і іх
ужыванне’ – найменні напояў і чалавека, выкананне дзеяння, мера, спосаб, уздзеянне напояў і інш.
Праз узнаўленне вобразаў, унутранай формы выяўляюцца адносіны беларусаў да напояў, іх ужывання,
устанаўліваецца дадатковая інфармацыя, абазначаны эталоны і стэрэатыпы, якія замацаваны ўяўленнях народа і вызначаюць негатыўныя адносіны да напояў, іх месца ў жыцці чалавека.