У артыкуле на прыкладзе дэструктыўных фігур маўлення разглядаюцца сінтаксічныя сродкі выяўленчай выразнасці і іх стылістычная роля ў сучасным публіцыстычным дыскурсе. Пры гэтым аналізуюцца такія функцыянальна блізкія фігуры размяшчэння і перастаноўкі ў пісьменніцкай публіцыстыцы, як парцэляцыя і сегментацыя, вызначаюцца іх тыпы, граматычнае афармленне і экспрэсіўны патэнцыял.