У артыкуле на прыкладзе твораў «На імперыялістычнай вайне» М. Гарэцкага, а таксама «Агонь» А. Барбюса, «На Заходнім фронце без перамен» Э. М. Рэмарка, «Бывай, зброя!» Э. Хэмінгуэя разглядаецца спецыфіка адлюстравання гуманістычных ідэй пісьменнікаў у творах, прысвечаных Першай сусветнай вайне. Аўтар прыходзіць да высновы пра падкрэсленную ўвагу творцаў да ўнутранага свету салдата на вайне, яго прагу да самавыяўлення і самаўдасканалення. Аналіз тыпалагічных сыходжанняў паміж згаданымі творамі вядзецца ў сацыяльна-палітычным, філасофскаантрапалагічным і этыка-сацыялагічным аспектах.