У артыкуле праводзіцца лінгвакультуралагічны аналіз фразеалагічных адзінак беларускай
літаратурнай мовы з кампанентам-лексемай “крок”, якая ў свабодным сваім выкарыстанні
з’яўляецца найменнем сімвалаў у беларускай карціне свету, што і стала асновай яе адбору для
ўтварэння фразеалагічных адзінак. А ўведзены ў склад фразеалагізмаў як найменне сімвала
кампанент-лексема надзяляе культурнай семантыкай гэтыя другасныя адзінкі мовы, утвораныя на
вобразнай аснове і ў выніку пераасэнсавання выразаў з гэтым словам.