Аўтар разглядае сінтаксічныя асаблівасці беларускіх словазлучэнняў і сказаў, выяўленне і вывучэнне якіх дазваляе папярэджваць граматычныя памылкі ў маўленні носьбітаў мовы, асабліва ў сітуацыі беларуска-рускага двухмоўя; характарызуе асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове, а таксама адрозненні ў пабудове розных сінтаксічных канструкцый, якія ўваходзяць у сказ.