У артыкуле аналiзуюцца адметныя ў беларускай лексiкаграфii прыёмы падачы састарэлых намiнацый у «Вялiкiм слоўнiку беларускай мовы» Ф. Пiскунова. Упершыню ў беларускiм мовазнаўстве складальнiк для пазначэння намiнацый, якiя выйшлi з актыўнага ўжытку, прымяняе памету саст. (састарэлае). Паколькi ў беларускiм мовазнаўстве ёсць разыходжаннi ў вызначэннi сутнасцi паметы гiст., аўтар аб’яднаў тлумачэннi гэтай паметы: памета гiст. — тэрмiн гiсторыi; гiстарызм; гiстарычны.