Каштоўнасныя арыенцiры культурнай бяспекi цесна звязаныя з нацыянальнай iдэнтычнасцю. Таму вывучэнне i веданне ўласнай культуры ёсць неабходны чыннiк захавання самабытнасцi кожнай нацыi. Кожная нацыянальная культура выпрацавала на працягу стагоддзяў тыя фактары, якiя спрыяюць сёння яе далейшаму развiццю i самазахаванню народаў. Творчасць дзеячаў беларускай культуры з’яўляецца адным з такiх фактараў. У гэтым рэчышчы ў артыкуле разгледжана творчасць асветнiка Францыска Скарыны.