Материалов:
1 082 141

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Грамадска-палітычныя арганізацыі і жыццядзейнасць беларускага сялянства (сакавік – май 1917 г.)

Дата публикации: 2023

Дата публикации в реестре: 2024-03-01T12:23:02Z

Аннотация:

У артыкуле асвятляюцца мерапрыемствы Часовага ўрада па палітычнай мадэрнізацыі дзяржавы і жыццядзейнасць беларускага сялянства. Перамога Лютаўскай рэвалюцыі абумовіла складанне новай палітычнай сістэмы расійскага грамадства. Важнай прыкметай дэмакратызаванай дзяржавы сталі партыі і грамадскія арганізацыі, якія па разнастайнасці, вялікай колькасці і масавасці сведчылі пра наяўнасць злабадзённых, нявырашаных праблем і імкненне грамадскасці вырашаць наспелыя пытанні праз дэмакратычныя інстытуты. Урадавыя, грамадска-палітычныя структуры своечасова прыступілі да гэтай працы і на працягу свайго існавання не спынялі яе. Мелася агульнаграмадская патрэба ва ўсталяванні новага ладу: ліквідацыя рудыментаў старога ладу, маральная і практычная дапамога Часоваму ўраду і яго мясцовым органам, неабходнасць вырашэння дзяржаўных і грамадскіх праблем, абвостраных працяглай і разбуральнай вайной, у тым ліку эканамічных, палітычных, сацыяльных, нацыянальных, наяўнасць шырокай сацыяльнай базы змагароў супраць самадзяржаўя. Актывізацыя грамадска-палітычнага жыцця спрыяла паляпшэнню палітычнай асветы вяскоўцаў, але часам прыводзіла да не чаканых для арганізатараў вынікаў.

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)