У артыкуле разглядаюцца пытанні правядзення "карэнізацыі" - кірунку беларусізацыі, што праводзілася ў БССР у 1920-я гады. Галоўнай мэтай "карэнізацыі" было выпраўленне становішча, што склалася на пачатку 1920-х гадоў, – непрапарцыянальна нізкая доля беларусаў у партыйных, савецкіх, гаспадарчых органах улады i кіравання, што не адпавядала агульнай колькасці беларускага насельніцтва.