Вывучэнне спецыяльнай лексікі ў галіне інфарматыкі і камп’ютарных тэхналогій на занятках па дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» ў тэхнічных ВНУ
У артыкуле разглядаецца вывучэнне тэрміналогіі на занятках па беларускай мове ў тэхнічных вышэйшых навучальных установах (ВНУ). Асноўная ўвага надаецца асаблівасцям працы са спецыяльнай лексікай у сферы інфарматыкі і камп’ютарных тэхналогій. Асаблівая роля адводзіцца
такому прыёму працы, як стварэнне навучальных тэрміналагічных слоўнікаў. Мэта дадзенай работы – прадставіць прыёмы працы, якія дазваляюць павысіць эфектыўнасць навучання беларускай мове ў тэхнічнай ВНУ.