У артыкуле аналізуецца змест асноўных прац І. Лелявеля, у якіх закраналіся праблемы польска-літоўскай уніі ў
1385‒1569 гг. Робіцца выснова аб тым, што ў выніку даследчык стварыў ідэалізаваны вобраз польска-літоўскай уніі,
услаўляючы добраахвотны саюз Польшчы з Вялікім Княствам Літоўскім і гістарычную місію Польшчы на ўсходзе.