Раскрываюцца паняцці міжкультурнай камунікацыі, культуры, этнакультурацыі, этнічнай ідэнтычнасці, лінгвапрагматыкі, этыкету. Разглядаюцца прыклады маўленчага этыкету беларусаў. Звяртаецца ўвага на ролю моўнага этыкету як складніку нацыянальнай культуры беларусаў і міжмоўнай камунікацыі.