У артыкуле апісваецца нацыянальна-культурная маркіраванасць беларускіх аналагаў універсальных прыказак, якая рэалізуецца ў наяўнасці такога элемента іх зместавага плану, як нацыянальныя варыяцыі прыказкавых прататыпаў. Да ўніверсальных прыказак трэба адносіць адзінкі, якія маюць у розных мовах прыказкі-аналагі, пабудаваныя па адной і той жа структурнай мадэлі, якая не абумоўлена (наяўнасць якой нельга патлумачыць) ні роднасцю моў, ні моўнымі кантактамі. Нацыянальная адметнасць прыказкавага фонду беларускай мовы абумоўлена не толькі аб’ёмам спецыфічна беларускіх прыказак, але і нацыянальна-культурнай маркіраванасцю ў беларускай мове агульных з іншымі мовамі прыказак (у тым ліку ўніверсальных).