У артыкуле разглядаюцца крылатыя словы з іншамоўных крыніц, якія дастаткова шырока ўжываюцца тэкстах розных жанраў разнастайных відаў дыскурса ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, але не зафіксаваны і не апісаны належным чынам у існуючых лексікаграфічных даведніках крылатых выразаў і афарызмаў. Адзначаецца, што найбольш яскрава іншамоўныя крылатыя словы прадстаўлены ў публіцыстычных тэкстах, у літаратурна-мастацкіх творах розных жанраў, у драматургічных тэкстах. Падаюцца матэрыялы да новага слоўніка крылатых сл о ў у беларускай мове.
Даследаванне выканана ў межах НДР «Беларуская фразеалогія, парэміялогія, моўная афарыстыка ў кантэксце еўрапейскіх моў і культур (сінхранічны і дыяхранічны аспекты)» (ДР №20211335) падпраграмы «Беларуская мова і літаратура» Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў2021-2025гг.