Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Мітрапаліт Іосіф Сямашка і скасаванне Брэсцкай уніі

Дата публикации: 2024

Дата публикации в реестре: 2024-08-05T13:09:13Z

Аннотация:

Артыкул прысвечаны жыццю і дзейнасці мітрапаліта Іосіфа Сямашкі (1798–1868). Мітрапаліт Літоўскі і Віленскі Іосіф мае асаблівае значэнне для праваслаўных вернікаў Беларусі. Народжаны ва ўніяцтве (продкі Іосіфа і многія яго бліжэйшыя сваякі па бацькоўскай і мацярынскай лініях належалі да ўніяцкага духавенства), атрымаўшы каталіцкую багаслоўскую адукацыю, мітрапаліт прысвяціў сваё жыццё ўмацаванню пазіцый праваслаўнай царквы. Адзначаецца, што да канца 1827 г. Іосіф Сямашка спрабаваў садзейнічаць захаванню грэка-каталіцкай царквы, але з канца 1827 г. ён пераканаўся ў крызісе ўнутры Уніяцкай цакрвы і прыклаў намаганні, накіраваныя на скасаванне уніі. Асаблівая ўвага ў артыкуле надаецца асэнсаванню значнасці Полацкага царкоўнага сабора 1839 г., калі на тэрыторыі Расійскай імперыі (у склад якой уваходзілі і беларускія землі) спынілася дзеянне Брэсцкай царкоўнай уніі. Гэта падзея стала адной з самых важных у гісторыі Беларусі ХІХ ст., бо істотна змяніла канфесійны склад насельніцтва: з уніяцтва ў праваслаўе перайшло больш за паўтара мільёна вернікаў. У артыкуле аналізуецца значэнне дзейнасці Іосіфа Сямашкі для сучаснага рэлігійнага жыцця Беларусі, дзе Беларуская праваслаўная царква займае дамінуючае становішча. Паказана, што ў гістарычнай перспектыве дзейнасць мітрапаліта значна паўплывала на этна-рэлігійную сітуацыю сучаснай Рэспублікі Беларусь, што знайшло адлюстраванне ў заканадаўстве: новая версія Закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» (у рэд. ад 30.12.2023) прызнае асаблівую ролю Беларускай праваслаўнай царквы ў гістарычным станаўленні і развіцці духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)