Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Прадукцыйнасць хваёвых лясоў на верхавых балотах ва ўмовах уздзеяння асушальных сістэм

Дата публикации: 2024

Дата публикации в реестре: 2024-10-01T13:30:31Z

Аннотация:

Асушальная меліярацыя з’яўляецца фактарам, які спрыяе павышэнню прадукцыйнасці лясоў. Пры гэтым асушэнне лясоў на верхавых балотах для мэтаў лясной гаспадаркі з’яўляецца нелагічным і шкодным. Яно не мае аніякага эканамічнага эфекту, што падкрэслівалася шэрагам аўтараў на працягу XX ст. Непарушаныя хваёвыя лясы на верхавых балотах з’яўляюцца важным кампанентам біялагічнай разнастайнасці, якая страчваецца ў выніку асушэння. Згодна з мадыфікаванай І. Э. Рыхтарам шкалой ацэнкі тыпаў лесу і лясных участкаў па ступені пажарнай небяспекі для ўмоў Беларусі асушаныя хвойнікі багуновыя, сфагнавыя і асакова-сфагнавыя адносяцца да першага (найвышэйшага) класа пажарнай небяспекі. Хваёвыя лясы на верхавых балотах у нязначнай ступені рэагуюць на асушальную меліярацыю. Па выніках геабатанічных апісанняў і аналізу прыросту дрэў хвоі на 16 пробных плошчах выяўлена, што толькі ў рэдкіх выпадках клас банітэту хвойнікаў на верхавых балотах пасля асушэння павышаецца з Va–Vб да III. У такім выпадку лесаўпарадкаваннем яны таксіруюцца чарнічнымі. Часцей за ўсё клас бані- тэту павышаецца да IV. Адзначаюцца выпадкі, калі асушальная сетка не аказала ўплыву на хваёвыя лясы і клас банітэту застаецца Va–Vб. Гэта характэрна для ўчасткаў з недакладна спраектаванай асушальнай сеткай або недастатковай ступенню асушэння лясоў. Такім чынам, асушэнне верхавых балотаў не мае эканамічнага і лесаводчага эфекту. Неадпаведнасць таксацыйных паказчыкаў і фітацэнатычнай структуры асушаных хвойнікаў неабходна ўлічваць пры іх таксацыі і пазначаць такія лясы як меліярацыйна вытворныя

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)