Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны рашэннем 30 й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года . У Сусветны каляндар свята уключана ў 2000 годзе і адзначаецца 21 лютага. ААН ухваліла заснаванне новай даты і заклікала дзяржавы спрыяць зберажэнню моў народаў зямлі. Мэтамі свята з’яўляецца садзейнічанне моўнай і культурнай разнастайнасці, абарона знікаючых моў і прызнанне ўсіх моў аднолькава каштоўнымі.