У артыкуле разглядаюцца пытанні, звязаныя з навукова-метадычным абгрунтаваннем узроўневай сістэмы лінгвадыдактычнага тэсціравання замежных навучэнцаў па беларускай мове. Вызначаюцца прынцыпы вылучэння ўзроўняў валодання беларускай мовай як замежнай і параметры апісання стандартаў патрабаванняў да структуры і зместу беларускамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі на розных узроўнях.