У артыкуле аналізуецца значэнне моўна-культурных адзінак у кантэксце беларускай традыцыйнай культуры, вызначаюцца спецыфічныя віды сацыяльных зваротаў, характэрныя для тых ці іншых форм грамадскіх узаемаадносінаў беларускага сялянства ў другой палове XIX – пачатку XX стагоддзяў. Акцэнтуецца ўвага на культуры ўзаемаадносінаў у традыцыйным грамадстве як адной з унікальных характарыстык культуры беларускага этнасу.