У рабоце разгледжаны спосабы ўтварэння складаных тэрмінаў лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці. Выяўлена, што складанне ў беларускай лесагаспадарчай і лесапрамысловай тэрміналогіі прадстаўлена двума падтыпамі – уласна складаннем і складана-суфіксальным. Адзначана, што большасць прааналізаваных тэрмінаў-кампазітаў, утвораных уласна складаннем, будуецца на аснове аб’яднання двух кампанентаў з падпарадкавальнымі адносінамі паміж імі. Пералічаны найбольш прадуктыўныя мадэлі складана-суфіксальнага падтыпу ўтварэння тэрмінаў. Звернута ўвага на тэрміны-кампазіты, утвораныя ўласналексічным спосабам, шляхам суфіксацыі (ад іншых складаных тэрмінаў) і абрэвіяцыі.