Адна з галоўных задач лінгвістычнай стылістыкі - вывучэнне сістэмы стылістычных прыёмаў і сродкаў выразнасці, накіраваных на эфектыўнае выражэнне зместу. Сярод гэтых сродкаў і прыёмаў належнае месца адво- дзіцца адзінкам экспрэсіўнага сінтаксісу, на неабходнасць вывучэння якіх неаднаразова ўказвалі акадэмікі В. У. Вінаградаў, А. I. Яфімаў і інш.