У дадзеным артыкуле разглядаюцца асаблівасці ўтварэння тэрмінаў, вывучэнне якіх уплывае на практычнае тэрмінаўтварэнне і ўдасканальванне сучасных тэрмінаў у беларускай мове. Даецца падзел тэрмінаў на некалькі груп у залежнасці ад спосабу ўтварэння: сінтаксічны, суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, аснова- і словаскладанне, абрэвіяцыя, семантычны. Характарыстыка кожнага спосабу ўтварэння тэрмінаў падмацоўваецца прыкладамі. Абмяркоўваюцца наступныя асаблівасці ўтварэння тэрмінаў: 1) тэрміны ствараюцца як найменні паняццяў, звязаных з вузкай галіной і прызначаны служыць сродкам зносін прафесіяналаў (у спецыяльнай літаратуры), у той час як агульнаўжывальныя словы ўтвараюцца для патрэб усяго грамадства і практычна любым носьбітам мовы; 2) тэрміны ўтвараюцца заўсёды свядома, яны, як ужо адзначалася, не “з’яўляюцца”, а “прыдумваюцца”, “ствараюцца” па меры ўсведамлення іх неабходнасці; 3) кожны новы тэрмін, які ствараецца, можна пракантраляваць, адзначыць, паколькі тэрмін фіксуецца ў працах, слоўніках. У кантэксце навукова-тэхнічнага перакладу артыкул будзе карысны маладым навукоўцам у працэсе авалодання тэхнікай перакладу навукова-тэхнічнага маўлення, удасканалення лінгвістычных навыкаў, прадухілення тыповых памылак, азнаямлення са складанымі моўнымі пытаннямі і праблемамі культуры маўлення.