Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Вывучэнне дысцыпліны "Беларуская мова (прафесійная лексіка)" як фактар аптымізацыі вышэйшай тэхнічнай адукацыі

Дата публикации: 2018

Дата публикации в реестре: 2020-02-28T10:48:14Z

Аннотация:

Артыкул прысвечаны выяўленню ролі і месца вучэбнай дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» у падрыхтоўцы студэнтаў негуманітарных спецыяльнасцей. Аўтар раскрывае сутнасць такога паняцця, як камунікатыўная кампетэнцыя спецыяліста, і пераканаўча даказвае, што фундаментальная падрыхтоўка выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі ў наш час патрабуе інтэгратыўнасці і гуманітарызацыі адукацыі, пабудовы адукацыйнага працэсу на аснове прыярытэтнай увагі да вывучэння камунікацыі як спецыфічнай сферы зносін, да фарміравання камунікатыўнай культуры асобы. Разгледжана пытанне пра неабходнасць арганізацыі вучэбнай камунікатыўнай дзейнасці студэнтаў на аснове мадэлявання сітуацый разнастайных тыпаў, уключаных у кантэкст будучай спецыяльнасці. Прапануюцца метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні ў навучэнцаў навыкаў аналітычна-сінтэтычнай перапрацоўкі інфармацыі пры рабоце з навуковым стылем маўлення, па навучанні тэхналогіі напісання навуковага даклада і афармленні справавой дакументацыі. Аўтар акцэнтуе ўвагу на тым, што адбор прафесійна накіраванай лексікі, вучэбных заданняў, тэматыкі для дакладаў пры выкладанні дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» павінен насіць прагматычны, практыка-арыентаваны характар. На думку аўтара, вывучэнне курса «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» дазваляе фарміраваць узорную моўную асобу высокаадукаванага спецыяліста.

Тип: info:eu-repo/semantics/article


Связанные документы (рекомендация CORE)