Дадзеная работа прысвечана аналізу жанрава-стылістычных і моўных адметнасцей мініяцюр Янкі Сіпакова з цыклаў «Як птушкі ў лёце», «Наталенне смагі», «Узятак з маўчання». Названыя цыклы ўяўляюць сабой адзінства разнастайных па сваёй зместава-стылістычнай характарыстыцы мініяцюр: тут і роздумы пісьменніка-творцы аб літаратуры і літаратурнай дзейнасці, аб роднай мове, і развагі грамадзяніна-патрыёта аб гісторыі роднай зямлі, і думкі пісьменніка-філосафа наконт маральных, духоўных асноў жыцця. Тэматычны спектр шырокі, але адно ў цыклах мініяцюр застаецца непарушным – гэта пранізлівае самаагаленне чалавечай душы, асабістага вопыту аўтара.