Польская гістарыяграфія ХІХ ст. утрымлівае вялікую колькасць прац, прысвечаных праблеме Крэўскай дамовы, заключанай
14 жніўня 1385 г. паміж Вялікім Княствам Літоўскім (далей – ВКЛ) і Каралеўствам Польскім, якую часцей называюць Крэўскай уніяй, і наступных сямі гадоў узаемаадносін паміж дзяржавамі. Разам з тым, неабходна адзначыць, што даследаваннюсамой польскай гістарыяграфіі ХІХ ст., прысвечанай вывучэнню згаданых пытанняў, яшчэ не было нададзена належнай увагі. Таму, уяўляецца, што зварот да заяўленай тэмы з’яўляецца цалкам апраўданым, і гэты артыкул зможа хаця б часткова кампенсаваць існуючую лакуну.