Артыкул прысвечаны даследаванню найбольш ужывальных стылістычных фігур (каламбураў), якія з’яўляюцца спецыялізаванымі сродкамі стварэння камічнай эскспрэсіі і ўтвараюць цэнтр функцыянальна-семантычнага поля “камічнае”. Розныя сродкі ў межах аднатыпных характарызуюцца неаднолькавай ступенню ўжывальнасці. Сярод каламбураў часцей за ўсё сустракаюцца лексічныя (полісемантычныя, паранамазійныя) і фразеалагічныя, менш часта – сінтаксічныя і прыкметна радзей – камбінаванай будовы.