У артыкуле сістэматызаваны погляды тых афіцыйных асоб, якія мелі дачыненне да распрацоўкі i прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі i пунктуацыі" (2008). Структураваны меркаванні адносна матывацыйных чыннікаў стварэння інавацыйнай заканадаўчай базы ў галіне нацыянальнага правапісу, акрэслены характарыстыкі прынятага дакумента, яго функцыянальная значнасць для краіны. Матэрыял можа быць карысным для ўдасканалення сістэмы арфаграфічных правіл, а таксама для стварэння новай вучэбна-метадычнай літаратуры.