На матэрыяле фразалагічных адзінак беларускай мовы з кампанентам шапка выяўляюцца ўласцівыя ім сімвальныя прачытанні, характэрныя культурныя канатацыі праз вобразы, унутраную форму, адбор слоў-кампанентаў пры іх утварэнні і перадачу ўстойлівага, рэгулярнага каштоўнаснага зместу культуры народа, яе катэгорый і сэнсаў. Устанаўліваецца ўзаемадзеянне мовы і культуры народа праз абраныя фразеалагічныя адзінкі, што часткова рэпрэзентуюць канцэпт «адзенне–абутак» як адзін са складнікаў фразеалагічнай карціны свету беларусаў у дыяпазоне культурна-нацыянальнай самасвядомасці і яго фразеалагічнай рэпрэзнтацыі.