Разглядаецца ўклад С.М. Запрудскага ў вывучэнне гісторыі беларускай літаратурнай мовы (1918–1941 гг.) у кантэксце агульнай гісторыі літаратурнай мовы і ліквідацыю белых плямаў у даследаванні мовазнаўства міжваеннага перыяду, падкрэсліваецца значэнне яго працы для пашырэння ведаў пра складаныя часы, імкненне падаць шырокаму колу грамадскасці поўнае, нагляднае, навукова выверанае ўяўленне пра той няпросты час, яго перыпетыі, калі наша мовазнаўства перажывала ўздым, а потым заняпад у выніку сталінскіх рэпрэсій.