Манаграфія прысвечана адной з найменш распрацаваных праблем, звязаных з замовамі, – аналізу структуры і асаблівасцей функцыянавання матываў беларускіх лекавых замоў. Прапануецца азначэнне тэрміна “замоўны матыў”, упершыню уводзяцца ў навуковы ўжытак паняцці “субматыў”, “мікраматыў”, прадстаўлена схема аналізу замоўных матываў, згодна з якой прааналізаваны асноўныя замоўныя матывы беларускіх лекавых замоў. Манаграфія будзе карыснай не толькі для навукоўцаў, выкладчыкаў і
студэнтаў ВНУ, але і для ўсіх тых, хто неабыякавы да праблемы захавання традыцыйнай духоўнай культуры.