Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Аб беларускай мове ў тэхналагічнай адукацыі

Дата публикации: 2017

Дата публикации в реестре: 2020-02-28T10:25:33Z

Аннотация:

Артыкул прысвечаны разгляду пытанняў рэалізацыі адукацыйнага і светапогляднага патэнцыялу беларускай мовы як дысцыпліны і як сродку фарміравання сацыяльна-асобасных, акадэмічных і прафесійных кампетэнцый сучасных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі. Прадэманстраваны досвед, назапашаны Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам у дадзеным кірунку, паказаны выхаваўчыя магчымасці і запатрабаванасць беларускай мовы ў тэхналагічнай адукацыі сучаснай Беларусі. Падкрэсліваецца значэнне навучальнай дысцыпліны па дзелавой лексіцы беларускай мовы. Вылучаны 30 дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага і адмысловага цыклаў, выкладанне якіх вядзецца на беларускай мове, па 29 з якіх маюцца электронныя канспекты лекцый, даступныя студэнтам праз бібліятэку, а таксама 350 розных выданняў БДТУ навучальна-метадычнага характару на беларускай мове. Коратка апісаны прадугледжаныя планам развіцця ўніверсітэта мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю і пашырэнне ўжывання мовы ў навучальным працэсе. Пашыраецца ўжыванне беларускай мовы ў студэнцкай практыцы ў тым ліку за кошт іх удзелу ў штогадовых конкурсах, якія праводзяцца ва ўніверсітэце, кружках студэнцкага навуковага аб’яднання «Пошук», «Памяць», «Мая Ра- дзіма – Беларусь», «Спадчына», «Патрыёт», «Крыніца», а таксама ў літаратурным клубе «Ветліца», праекце «Жыву і памятаю».

Тип: info:eu-repo/semantics/article


Связанные документы (рекомендация CORE)