Вялікая прадстаўленасць інвазій у хваёвых лясах абумоўлена шэрагам фактараў: шырокай экалагічнай амплітудай хвойнікаў; высокай асветленасцю асноўнага, дрэвавага яруса; недастатковай
цэнозаўстойлівасцю хвоі; адноснай спрыяльнасцю эдафічных умоў; блізкасцю населеных пунктаў і транспартных камунікацый. Пераважнай прычынай актыўнай дынамікі інвазійных відаў з’яўляецца пашырэнне і інтэнсіфікацыя антрапагенных трансфармацый прыроднага асяроддзя.