Інтэрнацыяналізацыя сферы міжкультурных зносін — актуальная тэндэнцыя развіцця сучаснай камунікацыі. Фармальныя мовы с самага пачатку выкарыстоўваюць англамоўныя, лацінскія па паходжанні графічныя сродкі. Адпаведны ўплыў на «нелацінскую» графіку натуральных моў сапраўды аказваецца дастаткова істотным. Абставіны функцыянавання маўлення ў камп’ютарна- апасродкаванай камунікацыі валодаюць значымай спецыфікай, якая дазваляе разглядаць тып задзейнічанай графікі як значны аргумент на карысць таго ці іншага шляху развіцця сучаснай моўнай практыкі ў сучасным палікодавым асяроддзі на базе камп’ютарных тэхналогій. Але моўныя законы камп’ютарна-апасродкаваная камунікацыя не адмяняе, а робіць іх больш эфектыўнымі.