Анатоль Сыс - асоба супярэчлівая і неадназначная: адны лічаць яго геніем, другія - вар'ятам з-за яго эксцэнтрычнасці, незвычайнасці, эпатажнасці і ў паводзінах, і ў вершах. Лірычныя творы фіксуюць думкі і перажыванні паэта. Паэт за свае нядоўгае жыцце змог падрыхтаваць разгорнуты мастацкі маніфест, асноўнымі прынцыпамі якога з'яўляюцца шанаванне ўнікальнага міфалагічна-паганскага светабачання, узвядзенне у культ трыяды "маці-мова-вечнасць", ахвярнае служэнне на карысць Беларусі.