У дадзеным артыкуле разглядаюцца сістэмы сінтэзу маўлення (ССМТ) як праграмны прадукт для агучвання тэкставай інфармацыі. Праведзена падрабязная характарыстыка выкарыстання з апісаннем структуры, відаў і сферы прымянення ў сучасным свеце. Апісаны магчымыя метады ацэнкі якасці сінтэзаванага маўлення і прыведзены прыклады найбольш вядомых сістэм сінтэзу маўлення для розных моў.