У артыкуле асвятляецца праблема дэмакратызацыі земстваў на этапе разгортвання Лютаўскай рэвалюцыі. Адзначаецца, што працэс увядзення ў склад земскіх структур прадстаўнікоў Са- ветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў адбываўся павольна і без эксцэсаў. Часовы ўрад быў зацікаўлены ў дэмакратычным характары рэарганізацыі, бо на восень 1917 г. былі запланаваны выбары ў новыя земскія інстытуцыі. Апошнім падлягала замяніць часовыя, надзвычайныя органы ўлады, створаныя ў ходзе Лютаўскай рэвалюцыі – губернскія і павятовыя камісарыяты, валасныя, харчовыя і зямельныя камітэты – адпаведна зрабіцца інструментам ажыццяўлення пастаноў маючага адбыцца Устаноўчага схода, а ў далейшым – быць асновай рэальнага народаўладдзя. У артыкуле паказваецца працэс стварэння выбарчых акруг, камісій, а таксама асаблівасці перадвыбарчай барацьбы.