Лясная статыстыка ва ўмовах планавай сацыялістычнай гаспадаркі мае актуальнае значэнне. Для падрыхтоўкі спецыялістаў- статыстыкаў пры ГІолацкім лясным тэхнікуме ў 1933 годзе адкрыта статыстычна-эканамічнае аддзяленне. Леспрамгасы БССР вядуць штодзённую статыстычную работу, якая патрабуе тэхнічных вылічэнняў адпаведных паказчыкаў. 3 гэтай мэтай Беларускі навукова-даследчы інстытут лясной гаспадаркі робіць першую слробу выдання невялічкага дапаможніка па пачатковым тэхвылічэнням па лясной статыстыцы, спадзяючыся, што ён будзе карысным для статыстыкаў леспрамгасаў, студэнтаў тэхнікума і для тых, хто ўпершыню знаёміцца з лясной справай.