У дадзеным артыкуле аналізуецца сацыяльная стратыфікацыя насельніцтва Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст., што храналагічна супадае з пераходам беларускай нацыі ў апошнюю стадыю свайго фармавання. Даеццца таксама кароткі агляд становішча ў 5 беларускіх губернях і робіцца спроба прасачыць уплыў эканамічнага стану ў краі на працэс нацыятворчасці ў Беларусі. Аўтар тлумачыць асаблівасці працэсу фармавання беларускай нацыі, што выявіліся ў яго запаволеным развіцці адносна большасці суседніх народаў.